Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

13 лютага 2018

Разам зробім свой дом бяспечным!

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у Навагрудскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!». У рамках 1 этапу работнікі МНС накіраваліся ў аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў, дзе прысутным у чарговы раз нагадалі правілы бяспекі жыццядзейнасці. Асаблівую ўвагу выратавальнікі акцэнтавалі на пытаннях пячнога ацяплення і правілах паводзін у час пажару. 

У працяг гутаркі прысутным прадэманстравалі відэафільм, а для замацавання ведаў, правялі займальную віктарыну «Колькі гэта можа каштаваць?». Прысутныя з цікавасцю адказвалі на пытанні, пасля чаго задавалі свае. Не забыліся расказаць і аб прынцыпе працы пажарнага апавяшчальніка, бо толькі ў Навагрудскім раёне гэты прыбор выратаваў два чалавечыя жыцці. У завяршэнні сустрэчы, інспектар падзякавала грамадзянам за актыўны ўдзел у правядзенні акцыі і раздала наглядна-выяўленчую прадукцыю.