Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

6 чэрвеня 2019

Работа ў студатрадзе: весела, карысна і выгадна. Адкрыты працоўны семестр-2019

Весела і з карысцю правесці летнія канікулы – мара моладзі. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дапаможа ў ажыццяўленні гэтай мары. Студатрадаўскі рух мае багатую гісторыю і слаўныя традыцыі. Праз яго школу прайшлі мільёны юнакоў і дзяўчат. Удзел у іх дае маладым людзям унікальную магчымасць атрымаць самыя яркія эмоцыі і ўражанні, загартаваць характар, навучыцца працаваць у калектыве, любіць і паважаць працу, знайсці сапраўдных верных сяброў.

Навагрудская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» праводзіць актыўную работу па працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час. У рамках арганізацыі другаснай занятасці моладзі сёлета ў нашым раёне будуць працаўладкаваны маладыя людзі, у тым ліку і непаўналетнія, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах моладзі. Студэнцкія атрады ствараюцца на базе прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і раёна. Профіль атрадаў разнастайны: сельскагаспадарчыя, сэрвісныя, будаўнічыя, педагагічныя атрады.

– З мэтай каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, арганізацыі кантролю за стварэннем неабходных умоў працы і побыту удзельнікаў студэнцкіх атрадаў у адпаведнасці з заканадаўствам пры Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце створаны раённы аператыўны штаб студэнцкіх атрадаў. У склад раённага аператыўнага штаба студэнцкіх атрадаў ўваходзяць намеснікі старшыні райвыканкама і начальнікі аддзелаў, – расказвае першы сакратар Р А ГА «БРСМ» Вольга Шнігір. – У 2018 годзе дзейнасць ажыццяўлялі 18 студэнцкіх атрадаў, у якіх было працаўладкавана 306 чалавек.Таксама непаўналетнія, якія стаяць на ўліку ў ІСН, прыцягваліся актывам РА ГА «БРСМ» да арганізацыі, правядзення і ўдзелу ў раённых мерапрыемствах. У 2019 годзе на ўліку ў ІСН значыцца 44 непаўналетнія. Арганізавана работа па ўключэнню іх у працоўную і сацыяльную актыўнасць, а таксама пошуку вакансій і побыту непаўналетніх. 

Працоўныя будні моладзі будуць праходзіць на базе розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У цяперашні час у Навагрудскім раёне вядзецца праца па заключэнні дагавораў для работы. Па стане на 27 мая 2019 года заключана 9 дагавораў (87 чалавек). Моладзь навагрудчыны будзе працаваць на ААТ «Навагрудскае СМУ», Лідская ПМК-169 ( на будоўлі спартыўнага комплексу). Больш за ўсё будзе задзейнічана моладзь ва ДУА «Навагрудскі раённы аздараўленчы лагер «Свіцязь». 

Першы педагагічны атрад ужо прыступіў да працы. Для дзяўчат і юнакоў праца важатым у лагеры ў складзе педагагічнага студэнцкага атрада з’яўляецца не толькі выдатнай магчымасцю падзарабіць, але і атрымаць неацэнны вопыт, сустрэць новых сяброў, а таксама атрымаць шмат станоўчых эмоцый і вопыту.

Вольга Пісар, «Новае жыццё»