Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.02.2021

Навагрудчына прыме 4 этап Кубка Беларускай федэрацыі па біятлоне

З 4 па 7 лютага 2021 года на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплексу “Сялец” пройдзе 4 этап Кубка Беларускай федэрацыі па біятлоне.
Адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 4 лютага 2021 года ў 17.00 гадзін на пл. імя Леніна ў г. Навагрудку.
Пачатак спаборніцтваў 5-7 лютага ў 9.30 гадзін.
У рамках спаборніцтваў пройдзе:
5-6 лютага – спрынт,
7 лютага – эстафетныя гонкі.
Для падвозу жыхароў і гасцей горада 6-7 лютага будзе прадоўжаны рэйс аўтобуса №7 па маршруце:
Адпраўленне ад завода газавай апаратуры ў 9.30 і 13.00 гадзін – вул. Міцкевіча – вул. Валчэцкага – вул. Савецкая – вул. Мінская – в. Сялец і адпраўленне назад у г. Навагрудак у 15.30 гадзін ад. в. Сялец.
Запрашаем усіх добра адпачыць на свежым паветры і падтрымаць нашых спартсменаў!