Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

11 верасня 2019

«Гісторыя ў скрыжалях Панямоння». 75-годдзю Гродзенскай вобласці прысвячаецца

Асноўнае святочнае дзейства разгорнецца ў Цэнтры культуры. У танцавальнай зале прадставяць сваю прадукцыю на выставе-прэзентацыі дасягненняў прадпрыемствы і арганізацыі горада «Навагрудчына 1944-2019». У фае 2 паверха: інтэрактыўныя выставачныя пляцоўкі «Навагрудчына на шляху стварэння і развіцця» - краязнаўчая палітра «75 гадоў Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця» (ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»), выстава-экскурс «Родная зямля - Гродзенская», фота-экспазіцыя «Гродзеншчына 75: гартаючы старонкі» (УК «Гісторыка-краязнаўчы музей»), выстава-прэзентацыя «Гісторыі дзіцячых і маладзёжных арганізацый» (ДУА «Навагрудскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»), прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Навагрудчыны «# ПознайНовогрудок ».

Гледачам будзе прадстаўлены відэафільм «Навагрудчына ў складзе Гродзенскай вобласці», зняты тэлепраграмай «Нова-ТВ».

У праграме мерапрыемства: тэатралізаваны спектакль «Гісторыя ў скрыжалях Панямоння» і заключны гала-канцэрт этапу марафону «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі».