Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

16 кастрычніка 2019

За бяспеку разам!

У перыяд з 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года ва ўсіх раёнах рэгіёну пройдуць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам!».

Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду. У ходзе акцыі запланаваныя сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.

Просім грамадзян актыўна падключацца да акцыі і паведамляць пра кватэры, якія прадстаўляюцца для распіцця спіртных напояў, пустуючых домаўладаннях, дзе збіраюцца асобы катэгорыі БОМЖ, а таксама пра выпадкі парушэнняў правоў і інтарэсаў дзяцей і іншых правапарушэннях па нумарах 101, 102 або 112.