Галоўная / Аб'явы / Актуальна
13.02.2020

Прыём грамадзян правядзе прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Дзмітрый Бязмен

18 лютага 2020 г. з 11.00 да 13.00 гадзін прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Бязмен Дзмітрый Анатольевіч будзе праводзіць прафсаюзны прававы прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства і сацыяльна-эканамічнай абароны працоўных па адрасе: г.Навагрудак, вул. А.Міцкевіча, 9 «А», каб.6 (Навагрудскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў).

Папярэдні запіс будзе весціся па тэлефоне: (801597) 43478.

Прафсаюзны прыём будзе праводзіцца з удзелам прадстаўніка пракуратуры Навагрудскага раёна.