Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

31 ліпеня 2019

Дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу»

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады ў рэспубліцы традыцыйна праводзіцца дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу».

Мэта маштабнай кампаніі - збор школьнага адзення, абутку, кніг, пісьмовых і спартыўных, канцылярскіх прыладаў, навучальных дапаможнікаў для дзяцей са шматдзетных і маламаёмасных сем'яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з дамоў-інтэрнатаў, каб аказаць пасільную дапамогу дзецям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, а таксама падарыць ім светлы святочны настрой, радасць сустрэчы са школай.

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» таксама далучыліся да ўдзелу ў правядзенні рэспубліканскай акцыі.

На 26 ліпеня 2019 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 21 сям'і, дзе выхоўваецца 52 дзіцяці, на суму 8046,37 рублёў. Акрамя таго, 30 сем'яў, якія выхоўваюць 57 дзяцей, атрымалі гуманітарную дапамогу на суму 630,21 рублёў. У рамках дабрачыннай акцыі па месцы працы бацькоў была аказана дапамога 113 сям'ям, якія выхоўваюць 199 дзяцей, на суму 9477 рублёў.

З 1 жніўня ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Навагрудскага раёна» абвешчаны дабрачынны збор «Збяром школьны партфель разам», у рамках якога Цэнтр прымае ад насельніцтва, бацькоў, прадпрымальнікаў любую дапамогу: канцылярскія тавары, пісьмовыя прыналежнасці, сшыткі, наборы для дзіцячай творчасці для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў.

Пачатак новага навучальнага года павінна стаць святам для любога дзіцяці. І дапамагчы дзецям зрабіць гэты дзень радасным можа кожны з нас.